Галоўная пʼеса сюррэалізму: ідылія сямейнага свята, пад якой аказваецца падкладзенай выбухоўка з варʼяцтва, гвалту, інцэсту і смерці — прыгожай, якой бывае толькі сама смерць.
Да тэксту пʼесы далучаныя заўвагі, каментар і вытанчаныя ілюстрацыі Хрысціны Іванцовай.
Узорны зборнік паэзіі Поля Элюара, прысвечаны іканічнай Галá, у якім афектыўная размаітасць, фармальная вынаходлівасць і ўнікальная шчырасць аўтарскай інтанацыі, зліваючыся ў адзіную плынь, ствараюць ці не найцікавейшы дакумент сюррэалісцкай чуллівасці.
Выданне дапаўняюць каментар перакладчы:цы — накід апісання творчага метаду Элюара — і віртуозна-трапяткія абстракцыі Кацярыны Чуняк.