L’Internationale Surréaliste

Сюррэалісцкі Інтэрнацыянал
Абсалютнае і безумоўнае разняволенне чалавечай свядомасці задача не столькі мастацкая, колькі рэвалюцыйная. Сюррэалісцкая рэвалюцыя не знае межаў: распачаўшыся ў Францыі як дыялектычнае адмаўленне дадаізму, сюррэалізм хутка і мэтанакіравана ператварыўся на глабальны, дэцэнтралізаваны рух, які знайшоў і знаходзіць прыхільнікаў па ўсім зямным шары.

Сюррэалісцкі Інтэрнацыянал змяшчае беларускамоўныя пераклады тых артэфактаў сюррэалісцкага пісьма, якія былі створаныя аўтар:камі па-за кантэкстам парыжскай сюррэалісцкай групы ў прыватнасці і франкамоўнай метраполіі наогул, у самых розных моўных і культурных сітуацыях, даючы магчымасць ацэніць сюррэалізм як сапраўдны міжнародны праект.'