Ад 10 мая 1931 года ў Мадрыдзе, Кордаве, Севільі, Більбаа, Алікантэ, Малазе, Гранадзе, Валенсіі, Альхесірасе, Сан-Роке, Ла-Лінэа, Кадысе, Аркас-дэ-ла-Франтэры, Уэльве, Бадахасе, Хэрэсе, Альмерыі, Мурсіі, Хіхоне, Тэруэле, Сантандэры, Ла-Каруньі, Санта-Фэ і г. д. натоўп падпальваў касцёлы, кляштары, рэлігійныя ўніверсітэты, знішчаючы тамтэйшыя статуі і карціны, спусташаючы рэдакцыі каталіцкіх часопісаў, ганячы святароў, што разам з манахамі і манашкамі спехам бяжалі за мяжу. Сто пяць будынкаў, ужо адданых агню, не стрымаюць гэты пажар. Проціпаставіўшы ўсім вогнішчам, якія калісьці раздзімала іспанскае духавенства, яркае матэрыялістычнае святло палымнеючых цэркваў, масы адшукаюць ў іхніх скарбніцах золата, неабходнае ім для ўзброенай барацьбы і пераўтварэння Рэвалюцыі буржуазнай у Рэвалюцыю пралетарскую. Напрыклад, сума ў 25 мільёнаў песэт, абʼяўленая праз публічную падпіску для аднаўлення Сабора Б.-М. дэль Пілар у Сарагосе, сабраная ўжо напалову: то накіруйце гэтыя грошы на патрэбы Рэвалюцыі і разбурыце нарэшце гэты храм, дзе стагоддзямі вобраз святой нявінніцы памагаў эксплуатаваць мільёны людзей! Царква, якая яшчэ стаіць, святар, які яшчэ адпраўляе службу, аднолькава пагражаюць будучыні Рэвалюцыі.