Дада ўсё ставіць пад сумненне. Кажуць: гэта ж таксама прынцып. Не, сумнення няма in principio, а калі б так і сталася, пры ўмове што Дада верыць ў сумненне, то гэта толькі б пацвердзіла, што ў Дада прынцыпаў няма.
Як толькі Дада заўважыць, што парсюкі пачалі рыкаць, быццам ягуары, то адразу паступіць як ёд, то-бок зробіцца парай. І паветра набрыняе ёдам, яно трапіць унутр парсюкоў, і ў іхні свінушнік. І сервелаты на сямейнай вячэры, наперакор усяму, займеюць прысмак Дада.
Дада, о Дада, што з тваім тварам? Ці то сум? Ці то радасць? Паглядзіся ў люстра. Не, не, лепш не глядзіся.
Чым ёсць хараство? Чым ёсць брыдкасць? Чым ёсць велічыня, моц, слабасць? Чым ёсць Карпэнцье, Рэнан, Фош? Не знаю. Чым ёсць я? Не знаю.
Не знаю, не знаю, не знаю.