Зборнік Несмяротная хвароба, які ўсяго змяшчае шэсць вершаў, быў выдадзены ў 1924 годзе; франтыспіс да яго быў аформлены Ман Рэем. Паводле паэта Клода Курто, сюррэальны сусвет паэзіі Перэ — белы, як косці альбо снег, з якога жыццё сыходзіць безупынна, невычарпальна, а галоўнае дасягненне гэтага сусвету — неазначаная пакута, своеасаблівая туга, якая ператвараецца на мінерал і паступова асвойвае нас (nous naturalise).