Джойс Мансур
Белы квадрат

Joyce Mansour

Carré blanc

Падборка вершаў / пераклады Ліны Зо і Веры Бакстэр
Лёгкае бы чаўнок жаданне
Léger comme une navette le désir
Нашто плакаць над лысым цемем журбы
Агіднай альбо
Эстэтычнай
Памяркоўнай
Журбы па-французску
Я ўмею як след прышываць штучныя вейкі да павекаў
Агат зганяе нянавісць у бледнасці погляду
Я ўмею перанімаць цень які зачыняе дзверы
Калі каханне
Хлопае вуснамі стоячы ў калідоры
Чытаю наноў твае лісты і думаю пра нашы шпацыры
Летнія абяцанні што спазняюцца на плошчу Дафіна
Пазяхаюць пад каўпаком
Ужо пятая гадзіна
Зніклі паветраныя змеі кемлівыя брукаванкі легкадумны пыл
Падлога падралася ў клетачку як насоўка
Юрлівы погляд заграз
Воўна збіваецца на кручку
Ноч млява булькоча
Цудоўны безлад на маім стале
Нашто плакаць над вядром крыві
Нашто корпацца між сцёгнамі старога
Венецыя
Я гатовая ахутаць Вас
Маім мальвавым языком маім пяшчотным кустоўем
Гатовая састрыгчы сабе поўсць
Абкрасці прадавачак
Пераскочыць канаву без спадніц ці шораў
Каб патануць вільготнай яшчэ ў тваіх хламных абдымках
Нашто трымацца на плаву фарбавацца забаўляцца
Нашто адказваць
Нашто ўцякаць
Успамін пра твой ледзяны сон
Следам за мною
Калі змагу я пабачыць цябе зноў
Не заліваючыся
Слязьмі
Нашто плакаць над лысым цемем журбы
Агіднай альбо
Эстэтычнай
Памяркоўнай
Журбы па-французску
Я ўмею як след прышываць штучныя вейкі ⠀⠀да павекаў
Агат зганяе нянавісць у бледнасці погляду
Я ўмею перанімаць цень які зачыняе
⠀⠀дзверы
Калі каханне
Хлопае вуснамі стоячы ў калідоры
Чытаю наноў твае лісты і думаю пра нашы ⠀⠀шпацыры
Летнія абяцанні што спазняюцца
⠀⠀на плошчу Дафіна
Пазяхаюць пад каўпаком
Ужо пятая гадзіна
Зніклі паветраныя змеі кемлівыя
⠀⠀брукаванкі легкадумны пыл
Падлога падралася ў клетачку як насоўка
Юрлівы погляд заграз
Воўна збіваецца на кручку
Ноч млява булькоча
Цудоўны безлад на маім стале
Нашто плакаць над вядром крыві
Нашто корпацца між сцёгнамі старога
Венецыя
Я гатовая ахутаць Вас
Маім мальвавым языком маім пяшчотным
⠀⠀кустоўем
Гатовая састрыгчы сабе поўсць
Абкрасці прадавачак
Пераскочыць канаву без спадніц ці шораў
Каб патануць вільготнай яшчэ ў тваіх
⠀⠀хламных абдымках
Нашто трымацца на плаву фарбавацца
⠀⠀забаўляцца
Нашто адказваць
Нашто ўцякаць
Успамін пра твой ледзяны сон
Следам за мною
Калі змагу я пабачыць цябе зноў
Не заліваючыся
Слязьмі
Горкі кліч рыдання
L’appel amer d’un sanglot
Прыйдзіце жанчыны з ліхаманкавымі грудзьмі
Слухаць у цішы крык гадзюкі
І мацаць са мною нізкі руды туман
Што раптам надзімае голас сябра
Халодная рака ахінае яго цела
Яго кашуля бялее ў хвалях бы канец прамовы
У грунтоўным паветры скупым на ракавінкі
Пакланіцеся няўчасныя дзяўчыны
Пакіньце свае падкаптурныя думкі
Вашы бязглуздыя волкасці хуткія боцікі
На расліннасці ўзнікла крутаверць
І мужчына патануў ў лікёры
Прыйдзіце жанчыны з ліхаманкавымі
⠀⠀грудзьмі
Слухаць у цішы крык гадзюкі
І мацаць са мною нізкі руды туман
Што раптам надзімае голас сябра
Халодная рака ахінае яго цела
Яго кашуля бялее ў хвалях бы канец
⠀⠀прамовы
У грунтоўным паветры скупым на ракавінкі
Пакланіцеся няўчасныя дзяўчыны
Пакіньце свае падкаптурныя думкі
Вашы бязглуздыя волкасці хуткія боцікі
На расліннасці ўзнікла крутаверць
І мужчына патануў ў лікёры
Сонца ў Казярогу
Le soleil dans le Capricorne
Тры дні на спачынак
Чаму б не магіла
Я задыхаюся без тваіх вуснаў
Чаканне скрыўляе блізкі золак
І даўгія гадзіны на сходах
Пахнуць газам
Лежма на жываце чакаючы заўтра
Я бачу бляск тваёй скуры
У зеўранні ночы
Маруднае ківанне месячнага святла
Па-над нутраным морам майго ўлоння
Пылу па-над пылам
Молата па-над матрацам
Сонца па-над бляшаным барабанам
З нязменнай усмешкай твая рука грыміць абыякавасць
У бязлітасным адзенні схіліўшыся над безданню
Ты кажаш не і найменшы прадмет схаваны ў жаночым целе
Гне спіну
Штучная Ніца
Падробленая парфума з часу праведзенага на канапе
Дзеля якіх бледных жыраф
Пакінула я Візантый

Самота смярдзіць
Месячны камень у авальнай аправе
І зноў бяссонніца з нягнуткімі суставамі
І зноў пад дажджом пульсуе кінжал
Дыяменты і трызненні ад успаміну пра заўтра
Тафцяны пот пляжы без прытулку
Маразм маёй аблуднай плоці
Тры дні на спачынак
Чаму б не магіла
Я задыхаюся без тваіх вуснаў
Чаканне скрыўляе блізкі золак
І даўгія гадзіны на сходах
Пахнуць газам
Лежма на жываце чакаючы заўтра
Я бачу бляск тваёй скуры
У зеўранні ночы
Маруднае ківанне месячнага святла
Па-над нутраным морам майго ўлоння
Пылу па-над пылам
Молата па-над матрацам
Сонца па-над бляшаным барабанам
З нязменнай усмешкай твая рука грыміць
⠀⠀абыякавасць
У бязлітасным адзенні схіліўшыся
⠀⠀над безданню
Ты кажаш не і найменшы прадмет схаваны
⠀⠀ў жаночым целе
Гне спіну
Штучная Ніца
Падробленая парфума з часу праведзенага
⠀⠀на канапе
Дзеля якіх бледных жыраф
Пакінула я Візантый

Самота смярдзіць
Месячны камень у авальнай аправе
І зноў бяссонніца з нягнуткімі суставамі
І зноў пад дажджом пульсуе кінжал
Дыяменты і трызненні ад успаміну
⠀⠀пра заўтра
Тафцяны пот пляжы без прытулку
Маразм маёй аблуднай плоці
Кіпцюр звера
La griffe de l’animal
Летняя ноч грузная і жэлацінавая
Жахлівая ноч яе пальцы падвешаны языкамі ў глыбінях вады
Вады што як люстра прынаджвае грымасы й захоўвае іх
Загразлымі так няўдала
Мае павекі падаюць на эмаляваную шыльду стрэлкай на поўнач
Прахожы ў шкарпэтках знаходзіць мой ложак навобмацак
І ўраз убівае ржавы цвік у маю плоць
Паміж патыліцай і анусам сном і турэмным рэжымам
Я раскідваю карты бо стрыжань не памыляецца
Каляровы след выдзёўбвае крык сярод віравання
Бясшоўных магіл дзявоцкіх напластаванняў паўдзікіх трусоў
Падпольных вылучальнікаў таемных прыцягненняў
Драбін прамых і рыпучых як перст указальны папскай улады
Бетонных кішак звілістых трактаў
Колькіх прыстойных рапір
Паміж узброеных ног па-рымску амбітных
Збытая ў ружы ў жоўтыя промні й жабрачыя торбы
Я ахвяра капкана засаленых дотыкаў
Адсохне няхай рука што тармозіць непрапушчальную кабіну
Ход ікання зноў расстроены
Летняя ноч грузная і жэлацінавая
Жахлівая ноч яе пальцы падвешаны
⠀⠀языкамі ў глыбінях вады
Вады што як люстра прынаджвае грымасы
⠀⠀й захоўвае іх
Загразлымі так няўдала
Мае павекі падаюць на эмаляваную шыльду
⠀⠀стрэлкай на поўнач
Прахожы ў шкарпэтках знаходзіць мой
⠀⠀ложак навобмацак
І ўраз убівае ржавы цвік у маю плоць
Паміж патыліцай і анусам сном і турэмным
⠀⠀рэжымам
Я раскідваю карты бо стрыжань
⠀⠀не памыляецца
Каляровы след выдзёўбвае крык сярод
⠀⠀віравання
Бясшоўных магіл дзявоцкіх
⠀⠀напластаванняў паўдзікіх трусоў
Падпольных вылучальнікаў таемных
⠀⠀прыцягненняў
Драбін прамых і рыпучых як перст
⠀⠀указальны папскай улады
Бетонных кішак звілістых трактаў
Колькіх прыстойных рапір
Паміж узброеных ног па-рымску амбітных
Збытая ў ружы ў жоўтыя промні
⠀⠀й жабрачыя торбы
Я ахвяра капкана засаленых дотыкаў
Адсохне няхай рука што тармозіць
⠀⠀непрапушчальную кабіну
Ход ікання зноў расстроены
У чаканні поўначы
En attendant minuit
Перанясі свой погляд
Аддзяры маё ўлонне ад ягонага звера о адчай
Твой язык падзяляе маё сэрца
Як тая змяя той камень
Хай твае ногі будуць з аксаміту
Пакорныя ўрадлівыя
Скурчаныя бы млоснасць
Нацягнутыя на паваротах
З-за боязі хваравітых ценяў
Узбуджаныя аголеныя і мной апавітыя
З хмызняковага дроту
Бязважкага эфіру
Хай твае ногі пазбавяць мяне чатырохгадзіннай тугі
Хай твой сонечны рот
Узарвецца
Я адсуну вымерлыя вербы
Сумныя вязкі што чэрняць твой твар
Жанчына мусіць абвіць
Гэты вобраз у брудзе
Перанясі свой погляд
Аддзяры маё ўлонне ад ягонага звера
⠀⠀о адчай
Твой язык падзяляе маё сэрца
Як тая змяя той камень
Хай твае ногі будуць з аксаміту
Пакорныя ўрадлівыя
Скурчаныя бы млоснасць
Нацягнутыя на паваротах
З-за боязі хваравітых ценяў
Узбуджаныя аголеныя і мной апавітыя
З хмызняковага дроту
Бязважкага эфіру
Хай твае ногі пазбавяць мяне
⠀⠀чатырохгадзіннай тугі
Хай твой сонечны рот
Узарвецца
Я адсуну вымерлыя вербы
Сумныя вязкі што чэрняць твой твар
Жанчына мусіць абвіць
Гэты вобраз у брудзе
Каментар
Вершы для гэтай падборкі ўзятыя са зборніка Белы квадрат (Carré blanc), які выйшаў у 1965 годзе у афармленні з афортаў Пера Алешынскага.

Штучная Ніца — спасылка да рамана Супраць цячэння Жарыса-Карла Гюісманса.