Гюнар Экелёф
разбітыя вочы

Gunnar Ekelöf

brustna ögon

Цыкл вершаў / пераклад і каментар Віталіны Баскавай
ад раніцы да вечара
från morgon till kväll
навароджаная маці сноўдала між дрэвам і сняжынкай
бацька на кухні кленчыў і пеў:
⠀⠀⠀⠀без вушэй так цяжка маліцца
⠀⠀⠀⠀покуль шчасце то ёсць то мінае...
знаёмая мелодыя піўных бутэлек шчуры ў каморы грошы на арэнду
сырная корка жуе сліну нядзельны гадзіннік адлічвае будні і на рыззёўцы ля ложка сцёртыя боты стоптваюць пальцы
галоўнае ў тым каб ніколі не нараджацца альбо хутка памерці піва і пекла сырнай коркі болей няма і абурэнне праядае дзіру ў падэшвах покуль шчасце то ёсць то мінае...
стомлена крочыць з шынка ці малельні
стомлена крочыць з шынка ці малельні
навароджаная маці сноўдала між дрэвам ⠀ ⠀⠀і сняжынкай
бацька на кухні кленчыў і пеў:
⠀⠀без вушэй так цяжка маліцца
⠀⠀покуль шчасце то ёсць то мінае...
знаёмая мелодыя піўных бутэлек шчуры
⠀⠀ў каморы грошы на арэнду
сырная корка жуе сліну нядзельны ⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀гадзіннік адлічвае будні і на рыззёўцы ⠀ ⠀⠀ля ложка сцёртыя боты стоптваюць
⠀⠀пальцы
галоўнае ў тым каб ніколі не нараджацца ⠀ ⠀⠀альбо хутка памерці піва і пекла сырнай ⠀⠀коркі болей няма і абурэнне праядае ⠀⠀дзіру ў падэшвах покуль шчасце то ёсць ⠀⠀то мінае...
стомлена крочыць з шынка ці малельні
стомлена крочыць з шынка ці малельні
клімактэрый
klimakterium
у маці няма болей птушак да хлеба ці віна
бацькава магіла зеўрае пустатой у ганебнай зямлі
а сын за забойства бацькі сядзіць у пекле
у маці няма болей птушак да хлеба ці віна
бацькава магіла зеўрае пустатой у ганебнай ⠀⠀зямлі
а сын за забойства бацькі сядзіць у пекле
фанфара
fanfar
спары бруха спары бруха пакінь на заўтра скруху
спары бруха тваё ўласнае гора імкнецца з нутра да пекла
няхай алтар стане сарцірам няхай указальны палец размякне
забыцца на ўсё не помніць нічога ўва сне паміж гэтым жыццём і наступным
спары бруха мы цешымся сёння бы спевы святла ці звон шкла
спары бруха і падзякуй богу за яшчэ 30 дзён у гэтым пекле
спары бруха спары бруха пакінь на заўтра скруху
спары бруха спары бруха пакінь
на заўтра скруху
спары бруха тваё ўласнае гора імкнецца
з нутра да пекла
няхай алтар стане сарцірам няхай указальны палец размякне
забыцца на ўсё не помніць нічога ўва сне паміж гэтым жыццём і наступным
спары бруха мы цешымся сёння бы спевы святла ці звон шкла
спары бруха і падзякуй богу за яшчэ
30 дзён у гэтым пекле
спары бруха спары бруха пакінь
на заўтра скруху
МАЛЮНАК У КАТАКОМБАХ
KATAKOMBMÅLNING
ЗЛАМАНА ПЯЧАТКА МЁРТВЫХ
КАХАННЕ ІХ РАСШЫФРАВАНА
У КРЫПТАГРАМЕ КРЫПТАГРАМ
збыцца адно адным
грэцца адно адным пад пекнымі скляпеннямі цноты
⠀ ⠀⠀⠀⠀ў белым мармуры вечнасці
магілы нясцерпны холад цягнецца па-над сном
⠀ ⠀⠀⠀⠀як пах над парэшткамі ці як шэпт:

гніць разам вякамі
бараніць адно аднаго ад волі і вільгаці
быць абаім у шчасці, ляжаць нерухома, стойка і нерухома
лізаць адно аднаго пацалункамі марудна, як чарвякі, што спаўзаюць
⠀ ⠀⠀⠀⠀у хованкі
гніць разам вякамі ў леташнім лісці
гніць адно ў адным па-за межамі часу
гніць разам вякамі...

прыходзь да нас хутчэй.
бессвядомае.
збыцца адно адным
грэцца адно адным пад пекнымі скляпеннямі цноты ў белым
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ мармуры вечнасці
магілы нясцерпны холад цягнецца па-над ⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ сном як пах над парэшткамі ⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ ці як шэпт:

гніць разам вякамі
бараніць адно аднаго ад волі і вільгаці
быць абаім у шчасці, ляжаць нерухома, ⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ стойка і нерухома
лізаць адно аднаго пацалункамі марудна,
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ як чарвякі, што спаўзаюць
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀ у хованкі
гніць разам вякамі ў леташнім лісці
гніць адно ў адным па-за межамі часу
гніць разам вякамі...

прыходзь да нас хутчэй.
бессвядомае.
бессэнсоўнае прароцтва
meningslöst orakel
поўнач паволі мацае наўкола ва ўласным сне паволі паволі як мара адразу пасля апоўначы працягнецца самагубства
ў вялізным люстраным салоне ці
ў вугальнай шахце што пэцкае пальцы чорным адно крапіва не ўспыхне і не згарыць пад пахай

поўнач паволі мацае ўказальным пальцам
у кішэнях мар ці ў роце паліпа жаху
і шахта паволі робіцца крывавай масай у ёй атамныя зоркі размотваюць ніці пакуль лятучы пясок і саранча абляпляюць мяне
я задыхаюся зіхоткія насякомыя кішаць праз рот і праз нос чырвоныя мурашы з’ядаюць мне вочы

позна на зямлі, чырвоная кулька коціцца праз край бездані за які яшчэ трымаюцца адцятыя рукі, позна на зямлі і чырвоныя сходы ўжо зрынаюцца на пустынны бераг
у плёскат цяжкога дыванам засланага мора перадпакоя лёсу за ім далягляд і хворы захад сонца бо сінія жылкі мармуровых хваль рыхтуюцца застыць у вечнасці яе птушак вецер развешвае ў скурчаным вецці як крык пра бяду я не хачу ўміраць не хачу ўміраць і не магу жыць...
поўнач паволі мацае наўкола ва ўласным сне паволі паволі як мара адразу пасля апоўначы працягнецца самагубства ў вялізным люстраным салоне ці ў вугальнай шахце што пэцкае пальцы чорным адно крапіва не ўспыхне і не згарыць пад пахай

поўнач паволі мацае ўказальным пальцам у кішэнях мар ці ў роце паліпа жаху і шахта паволі робіцца крывавай масай у ёй атамныя зоркі размотваюць ніці пакуль лятучы пясок і саранча абляпляюць мяне я задыхаюся зіхоткія насякомыя кішаць праз рот і праз нос чырвоныя мурашы з’ядаюць мне вочы

позна на зямлі, чырвоная кулька коціцца праз край бездані за які яшчэ трымаюцца адцятыя рукі, позна на зямлі і чырвоныя сходы ўжо зрынаюцца на пустынны бераг у плёскат цяжкога дыванам засланага мора перадпакоя лёсу за ім далягляд і хворы захад сонца бо сінія жылкі мармуровых хваль рыхтуюцца застыць у вечнасці яе птушак вецер развешвае ў скурчаным вецці як крык пра бяду я не хачу ўміраць не хачу ўміраць і не магу жыць...
позна на зямлі
паводка ў бязмежным краявідзе
översvämning i storslaget landskap
паволі расце гарачка сярод руін і самотны магільны камень люструе сваё маўчанне ў пустой крыві
антыподы ўсчынаюць яўляцца бы чорныя зоркі на белых нябёсах падчас світання
паволі расце гарачка чырвонай крывёй над белымі сцёгнамі храма
на алтары ляжаць адцятыя кісці чараўніка; без рук тым прасцей яму будзе падаць
⠀ ⠀⠀⠀⠀углыб бяздоння ...
белая бы грэх сачыцца па кроплях кроў з-пад пазногця ўказальнага пальца і мядзянка абвівае ⠀ ⠀⠀⠀⠀шыю мармуровай багіні ў нішы ...
я болей не ведаю што раблю але адчыняюцца дзверы, кроў пульсуе ў жылах мармуровай глыбы⠀ ⠀⠀⠀⠀і сэрца маё знікае ў каменнай сцяне
я болей не ведаю што раблю чарнее ў вачах і ў носе які яна джаліць на смерць каб запячатаць⠀ ⠀⠀⠀⠀мне вусны дурманлівай усмешкай ці агнём што палае на твары ў кожнага ...
кроў б’е струменем ў мармуровых жылах, вочы размыкаюцца раптам і гаснуць
і мерныя ўдары гадзінніка праймаюць цішыню і дзеляць яе пароўну
паволі сціхаць пачынае гарачка сярод руін і самотны магільны камень схіліўшыся каб упасці ⠀ ⠀⠀⠀⠀люструе сваё маўчанне ў пустой крыві
антыподы чэзнуць бы чорныя зоркі на белых нябёсах у змроку
паволі сціхае гарачка і абломкі крушэння тырчаць па-над краявідам
паволі расце гарачка сярод руін і самотны ⠀ ⠀⠀магільны камень люструе сваё маўчанне⠀ ⠀⠀ў пустой крыві
антыподы ўсчынаюць яўляцца бы чорныя ⠀⠀зоркі на белых нябёсах падчас ⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀світання
паволі расце гарачка чырвонай крывёй над ⠀⠀белымі сцёгнамі храма
на алтары ляжаць адцятыя кісці чараўніка;
⠀⠀без рук тым прасцей яму будзе падаць ⠀ ⠀⠀углыб бяздоння ...
белая бы грэх сачыцца па кроплях кроў⠀ ⠀⠀з-пад пазногця ўказальнага пальца⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀і мядзянка абвівае шыю мармуровай ⠀ ⠀⠀багіні ў нішы ...
я болей не ведаю што раблю але ⠀ ⠀ ⠀⠀адчыняюцца дзверы, кроў пульсуе⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀ў жылах мармуровай глыбы і сэрца маё ⠀ ⠀⠀знікае ў каменнай сцяне
я болей не ведаю што раблю чарнее ў вачах ⠀⠀і ў носе які яна джаліць на смерць каб ⠀ ⠀⠀запячатаць мне вусны дурманлівай ⠀ ⠀⠀усмешкай ці агнём што палае на твары⠀ ⠀⠀ў кожнага ...
кроў б’е струменем ў мармуровых жылах, ⠀ ⠀⠀вочы размыкаюцца раптам і гаснуць
і мерныя ўдары гадзінніка праймаюць ⠀ ⠀⠀цішыню і дзеляць яе пароўну
паволі сціхаць пачынае гарачка сярод руін
⠀⠀і самотны магільны камень схіліўшыся ⠀ ⠀⠀каб упасці люструе сваё маўчанне⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀ў пустой крыві
антыподы чэзнуць бы чорныя зоркі⠀ ⠀⠀⠀ ⠀⠀на белых нябёсах у змроку
паволі сціхае гарачка і абломкі крушэння⠀ ⠀⠀тырчаць па-над краявідам
27.11.31.
касмічны самнамбул
kosmisk sömngångare
распранаюцца дрэвы падаюць першыя зоркі
холад жаўціць лісце што засмечвае ўвесь далягляд калі памірае сонца
апалае лісце паволі хавае разбітыя вочы што заўсёдна ўглядаюцца ў гібель нябёсаў
апалае лісце кладзецца бязгучна на вочы сляпога дзіця і рукі што быццам у сне шукаюць ⠀⠀⠀⠀навобмацак ракавіны сярод камянёў на ўзбярэжжы
і ў кровазмяшэнні паўмёртвага сонца тлее ўспамін пра час калі я сам быў сляпым як тое дзіця і ⠀⠀⠀⠀мары мае былі ягонымі марамі ...
цяпер позна на зямлі, і пустэльня змыкае мне вочы але мары нанова робяць з мяне дзіця што ⠀⠀⠀⠀шукае з ліхтарыкам ракавіны ў змроку што падае на пустэльны дзіцячы пакой
⠀⠀⠀⠀узбярэжжа
і слухае як пекныя хвалі разбіваюцца ў слёзы аб сляпыя камяні на ўзбярэжжы
сусвет перад морам пусты і забыты і змрок накідвае вэлюм на мой зношаны адчай і мора дзесьці ⠀⠀⠀⠀далёка перад маімі ступнямі
там у глыбі ціхутка спяць рыбы ў ракавінах
памажы мне знайсці памажы мне дзеля кахання знайсці і слёзы сталі пярлінамі глыбока ў моры
зоркі падаюць у здзіўленні як пытанні з іншага свету і восеньскі вецер адказвае мовай прароцтваў ⠀⠀⠀⠀у вецці яно так далёка як мора і зоркі
далёка як нерухомыя думкі ў шэрых галовах камянёў што з сівой даўніны ўсляпую сузіраюць ⠀⠀⠀⠀нябачнае
памажы мне знайсці памажы мне знайсці маю ўласную ракавіну якую я слепа люблю як дзіця
⠀⠀⠀⠀ў надзеі знайсці пярліну жыцця
памажы мне знайсці пакуль не прыйшоў канец
мой апошні уздых чэзне як пара сярод водарасцей і марскіх зорак і аблічча губляе рысы як
⠀⠀⠀⠀у дымцы і чэзне паволі як вільготны след на пяску
птушка змаўкае і паўраскрытая кветка шэпча на вуха мне словы з пустэльні на вуха якое
⠀⠀⠀⠀ні бачыць ні чуе я падаю і падаю ў бясконцасць яна так далёка як мора і зоркі
памажы мне знайсці памажы мне дзеля кахання знайсці і слёзы сталі пярлінамі ў вечным моры
мая туга адганяе хмары ад храма пры даляглядзе ён так далёка як восеньскі вецер ці мой апошні ⠀⠀⠀⠀уздых што чэзне сярод зорак яны так далёка як зоркі ў моры
і пекныя хвалі ўсе яны сёстры адна адной сціраюць мае сляды на пяску і разбіваюцца ў слёзы
⠀⠀⠀⠀аб сляпыя камяні на ўзбярэжжы
памажы мне знайсці маю ўласную ракавіну зніклую ў моры бясконцасці і вялізным неазначальным ⠀⠀⠀⠀якое я слепа люблю як дзіця ў надзеі знайсці пярліну жыцця
самотны самотны як слуп на раўніне і сляпы як дзіця самоту якога бясконцая маці ўкалыхвае ⠀⠀⠀⠀песняй паволі
стомлены і бессэнсоўны як адказ без пытання ці пытанне без адказу ...
распранаюцца дрэвы падаюць першыя зоркі
позна на зямлі
распранаюцца дрэвы падаюць першыя ⠀⠀зоркі
холад жаўціць лісце што засмечвае ўвесь ⠀⠀далягляд калі памірае сонца
апалае лісце паволі хавае разбітыя вочы ⠀⠀што заўсёдна ўглядаюцца ў гібель ⠀⠀нябёсаў
апалае лісце кладзецца бязгучна на вочы ⠀⠀сляпога дзіця і рукі што быццам у сне ⠀⠀шукаюць навобмацак ракавіны сярод ⠀⠀камянёў на ўзбярэжжы
і ў кровазмяшэнні паўмёртвага сонца тлее ⠀⠀ўспамін пра час калі я сам быў сляпым ⠀⠀як тое дзіця і мары мае былі ягонымі ⠀⠀марамі ...
цяпер позна на зямлі, і пустэльня змыкае ⠀⠀мне вочы але мары нанова робяць з мяне ⠀⠀дзіця што шукае з ліхтарыкам ракавіны ⠀⠀ў змроку што спадае на пустэльны ⠀⠀дзіцячы пакой узбярэжжа
і слухае як пекныя хвалі разбіваюцца
⠀⠀ў слёзы аб сляпыя камяні на ўзбярэжжы
сусвет перад морам пусты і забыты і змрок ⠀⠀накідвае вэлюм на мой зношаны адчай
⠀⠀і мора дзесьці далёка перад маімі ⠀⠀ступнямі
там у глыбі ціхутка спяць рыбы ў ракавінах
памажы мне знайсці памажы мне дзеля ⠀⠀кахання знайсці і слёзы сталі пярлінамі ⠀⠀глыбока ў моры
зоркі падаюць у здзіўленні як пытанні
⠀⠀з іншага свету і восеньскі вецер адказвае ⠀⠀мовай прароцтваў у вецці яно так далёка ⠀⠀як мора і зоркі
далёка як нерухомыя думкі ў шэрых ⠀⠀галовах камянёў што з сівой даўніны ⠀⠀ўсляпую сузіраюць нябачнае
памажы мне знайсці памажы мне знайсці ⠀⠀маю ўласную ракавіну якую я слепа ⠀⠀люблю як дзіця ў надзеі знайсці пярліну ⠀⠀жыцця
памажы мне знайсці пакуль не прыйшоў ⠀⠀канец
мой апошні уздых чэзне як пара сярод ⠀⠀водарасцей і марскіх зорак і аблічча ⠀⠀губляе рысы як у дымцы і чэзне паволі ⠀⠀як вільготны след на пяску
птушка змаўкае і паўраскрытая кветка ⠀⠀шэпча на вуха мне словы з пустэльні
⠀⠀на вуха якое ні бачыць ні чуе я падаю
⠀⠀і падаю ў бясконцасць яна так далёка
⠀⠀як мора і зоркі
памажы мне знайсці памажы мне дзеля ⠀⠀кахання знайсці і слёзы сталі пярлінамі
⠀⠀ў вечным моры
мая туга адганяе хмары ад храма пры ⠀⠀даляглядзе ён так далёка як восеньскі ⠀⠀вецер ці мой апошні уздых што чэзне ⠀⠀сярод зорак яны так далёка як зоркі
⠀⠀ў моры
і пекныя хвалі ўсе яны сёстры адна адной ⠀⠀сціраюць мае сляды на пяску і ⠀⠀разбіваюцца ў слёзы аб сляпыя камяні
⠀⠀на ўзбярэжжы
памажы мне знайсці маю ўласную ракавіну ⠀⠀зніклую ў моры бясконцасці і вялізным ⠀⠀неазначальным якое я слепа люблю
⠀⠀як дзіця ў надзеі знайсці пярліну жыцця
самотны самотны як слуп на раўніне
⠀⠀і сляпы як дзіця самоту якога бясконцая ⠀⠀маці ўкалыхвае песняй паволі
стомлены і бессэнсоўны як адказ без ⠀⠀пытання ці пытанне без адказу ...
распранаюцца дрэвы падаюць першыя ⠀⠀зоркі
позна на зямлі
8.12.31.
апафеоз
apoteos
дайце мне яд каб памерці альбо мроі каб жыць
аскеза скончыцца скора ў месячных брамах добраславёных сонцам
і сны памерлага хоць з рэчаіснасцю не пабраныя
болей не будуць наракаць на лёс.

ойча ў твае нябёсы аддаю маё вока як сінюю кроплю ў моры
чорны свет не схіляецца болей ні перад псальмамі ні пальмамі
але тысячагадовыя вятры прычэсваюць распушчанае лісце
крыніцы спаталяюць смагу нябачнага падарожніка
чатыры бакі свету стаяць парожнія наўкола насілак
і анёлаў муслін ператвараецца
чароўным праклёнам
у нішто

дайце мне яд каб памерці альбо мроі
каб жыць
аскеза скончыцца скора ў месячных брамах добраславёных сонцам
і сны памерлага хоць з рэчаіснасцю
не пабраныя
болей не будуць наракаць на лёс.

ойча ў твае нябёсы аддаю маё вока
як сінюю кроплю ў моры
чорны свет не схіляецца болей ні перад псальмамі ні пальмамі
але тысячагадовыя вятры прычэсваюць распушчанае лісце
крыніцы спаталяюць смагу нябачнага падарожніка
чатыры бакі свету стаяць парожнія наўкола насілак
і анёлаў муслін ператвараецца
чароўным праклёнам
у нішто

Каментар
Цыкл з васьмі вершаў, паказальна ахарактызаваных самім паэтам як стомленыя вершы без крылаў, уваходзіць у дэбютны зборнік позна на зямлі (1932), чыя назва рэфрэнам паўтараецца ў вершах цыкла. У творчасці Гюнара Экелёфа гэтага перыяду вобразна, сінтаксічна, тыпаграфічна заўважны вялікі ўплыў найноўшай французскай паэзіі, у першую чаргу кубістаў і сюррэалістаў, за чыёй творчасцю паэт уважліва сачыў. Зрэшты, менавіта Экелёф першым прадставіў для шведскай публікі французскі сюррэалізм у сваёй анталогіі (nya strömningar, fransk surrealism, выдавецтва Spektrum, 1933), якая змяшчала пераклады з Арцюра Рэмбо, графа Лётрэамона, Трыстана Тцара, Андрэ Брэтона, Поля Элюара, Сальвадора Далі і Бэнжамэна Перэ.

Прадстаўленыя ў падборцы вершы, напісаныя паэтам падчас жыцця ў Парыжы, недарэмна аб’яднаныя разам: вобразы, што пераходзяць з верша ў верш, утвараюць цэласны комплекс навязлівых, канцэнтравана-гнятлівых і па-сапраўднаму сюррэалістычных фантазмаў, засяроджаных на пачуццях самоты, смерці і фізічнага знявечвання. Пры гэтым плынь гэтых нігілістычных вобразаў знаходзіць для сябе ўласную, арыгінальную для тагачаснай шведскай літаратуры форму, якая, з аднаго боку, наследуе ўжо існуючай шведскай мадэрнісцкай паэзіі (узгадаем Эдыт Сёдэргран ці Карын Бое, блізкую таварышку паэта), з іншага боку, мімікрыруе пад французскую кубістычную паэзію (Экелёф таксама перакладаў Сандрара і Апалінэра) з яе сімультаннай арганізацыяй прасторы і часу, быццам успораным сінтаксісам, але таксама збліжаецца з вершаванай прозай праз сваю рэпетытыўнасць і імклівую рытмічнасць.