Зборнік Паветра вады апублікаваны ў 1934 годзе і прысвечаны Жакліне Ламба (Жакліне Х) — мастачцы і другой жонцы паэта, з якой ён пазнаёміўся ў тым самым годзе (гл. Шэрай гадзінай 1934). У зборніку, які вызначае сталы перыяд развіцця паэтычнага метаду Брэтона, цераз плотную, перанасычаную, часта непранікальную сінтаксічную ткань аўтаматычных вершаў свіціцца вобраз Жанчыны — даастатку іррэальнай, міфалагізаванай, самаадрознай, захопленай у адвечным працэсе пераўтварэння, перасабірання, саманапластання (superposée à toi-même — ты накладаешся на сябе). Жанчына для Брэтона — першасны і ідэальны праваднік цудоўнага, бадай, стрыжнёвай эстэтычнай катэгорыі сюррэалісцкага светаўспрымання.
жывая крыніца сіваская — верагодна, спасылка да Сарака Севастыйскіх пакутнікаў, асуджаных на смерць у халодным возеры.