Маўчанне. Чуваць, быццам круціцца велізарнае кола — творца ветру. Ураган разносіць маладых людзей у розныя бакі. У гэты момант відаць, як наштурхоўваюцца адно на адно два нябесныя свяцілы, відаць ногі жывое істоты, што падаюць разам з ступакамі, рукамі, фрызурамі, маскамі, каланадамі, порцікамі, саборамі, загагулінамі. Усё гэта падае больш марудна, чым калі б яно падала ў беспаветранай прасторы. Пасля адзін за адным падаюць тры скарпіёны і, нарэшце, варопаўка і скарабей гэты ўжо падае з маруднасцю проста адчайнай, ванітаваць нават хочацца ад гэтай маруднасці.